Улицы Клецка названы их именами МУЗЕЙ ИСТОРИИ КЛЕТЧЕНЫ КЛЕЦКОГО РАЙОНА

Улицы Клецка названы их именами


Вул. Данілава М.М.

Данилов Михаил Матвеевич

Данілаў Міхаіл Мацвеевіч (31.01.1901-24.10.1963)

Удзельнік вызвалення Беларусі ад нямецкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, генерал-маёр (1943 г.)

Нарадзіўся ў с. Ланцы Яранскага р-на Кіраўскай вобл. Член КПСС з 1942 г. У Чырвонай Арміі з 1919 г. Скончыў курсы пры Ваеннай акадэміі Генштаба (1946 г.). Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939-1940 гг. З чэрвеня 1941 на фронце: начальнік штаба палка, камандзір палка, дывізіі. Удзельнічаў у баях на Заходнім, Паўднёва-Заходнім, Паўднёвым, 1-м і 3-м Украінскіх, 1-м Беларускім франтах, у Сталінградскай бітве. Падчас Беларускай наступальнай аперацыі ўдзельнічаў у вызваленні г.п. Глуск, гарадоў Клецк, Ляхавічы, населеных пунктаў Старадарожскага, Слуцкага, Баранавіцкага, Камянецкага і інш. раёнаў БССР. За паспяховыя дзеянні ў гэтай аперацыі дывізія ўзнагароджана ордэнам Леніна. Удзельнік баёў ва Ўсходняй Прусіі, пад Берлінам, вызвалення Чэхаславакіі. Да 1958 г. у Савецкай Арміі.

Вул. Ільіна Я.К.

Ильин Евгений Кузьмич

Ільін Яўген Кузьміч (26.10.1916-08.12.1986)

Удзельнік вызвалення Беларусі ад нямецкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза.

Нарадзіўся ў г. Арэхава-Зуева Маскоўскай вобл. Служыў камандзірам танка БТ-5 ў 2-й механізаванай брыгадзе 1-й Далёкаўсходняй арміі. Удзельнік баёў з японскімі мілітарыстамі каля возера Хасан у 1938 г.

З кастрычніка 1941 года на фронце. Быў камандзірам танкавага ўзвода, роты, батальёна. Ваяваў на танках Т-26, Т-34, амерыканскім “Харлей” у 4-й асобнай арміі, на Волхаўскім, Паўднёва-Заходнім, Паўднёва-Усходнім, Сталінградскім, Сцяпным, 2-м Украінскім, Ленінградскім, 1-м Беларускім франтах.

Вызначыўся ў баях за г. Клецк, калі яго батальён знішчыў 3 танкі праціўніка, 25 гарматных разлікаў, захапіў у якасці трафею абоз, 23 аўтамашыны і ўзяў у палон каля 200 гітлераўцаў. За мужнасць і гераізм, праяўленыя пры вызваленні Клецка, узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.

Ганаровы грамадзянін горада Клецка (1974 г.).

Вул. Кітчанкі П.С.

Китченко Павел Семенович

Кітчанка Павел Сямёнавіч (17.08.1913-23.02.1973)

Удзельнік вызвалення Беларусі ад нямецкіх захопнікаў ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза.

Нарадзіўся ў в. Качалаўка Краснакуцкага раёна Харкаўскай вобласці. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939-1940 гг. Пасля заканчэння Харкаўскага танкавага вучылішча са жніўня 1942 г. на Сталінградскім, Сцяпным, 2-м Украінскім, 1-м Беларускім франтах, камандзір узводу сярэдніх танкаў. Падчас наступальнай аперацыі “Баграціён” вызначыўся пры вызваленні г. Клецка: 4 ліпеня 1944 г. у выніку ўмелага манеўру і імклівага ўдару танкісты пад яго камандаваннем знішчылі 10 танкаў, 5 гарматных разлікаў праціўніка, каля 150 гітлераўцаў. Уварваўшыся ў горад і заняўшы выгадныя рубяжы абароны, адбіў 3 контратакі і ўтрымліваў горад да падыходу асноўных сіл брыгады. Удзельнічаў у вызваленні Украіны, Польшчы, штурме Берліна. Да 1960 г. у Савецкай Арміі, падпалкоўнік.

Вул. Шубіна І.П.

Шубин Иван Павлович

Шубін Іван Паўлавіч

Удзельнік вызвалення Беларусі ад нямецкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Нарадзіўся ў в. Яроміна Шэкснінскага р-на Валагодскай вобл. З лістапада 1942 г. на Паўднёва-Заходнім, Паўднёвым, 4-м Украінскім, 1-м Беларускім франтах, лейтэнант, камсорг палка. 4 ліпеня 1944 г. пры вызваленні Клецка, калі пры падтрымцы танкаў праціўнік пайшоў у атаку, узяў камандаванне на сябе, у выніку чаго контратака была адбіта. 11 ліпеня 1944 г. з першымі падраздзяленнямі фарсіраваў р. Шчару, захапіў плацдарм, што спрыяла пераправе іншых падраздзяленняў.

У гэтым жа баі быў цяжка паранены, памёр у шпіталі. Пахаваны ў в. Туча Клецкага р-на у брацкай магіле савецкіх воінаў. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені.